Перайсці да зместу

ФК Сампдорыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сампдорыя
Выява лагатыпа
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Луіджы Ферарыс
Умяшчальнасць: 36 536
Прэзідэнт Марка Лана[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Серыя B
2022/23 20 месца ў Серыі A
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Сампдорыя» (італ.: Sampdoria) — італьянскі футбольны клуб з горада Генуя. Клуб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зліцця двух існуючых спартыўных клубаў, карані якіх можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя». «Сампдорыя» ў цяперашні момант гуляе ў Серыі B.

І назва каманды, і колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клубаў, як спалучэнне назваў і сіне-белыя і чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клубаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Луіджы Ферарыс», які здольны змясціць 36 536 аматараў футбола[4]. Гэтую пляцоўку клуб падзяляе з яшчэ адным прадстаўніком горада клубам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клубамі шырока вядома як Ліхтарнае дэрбі.

«Сампдорыя» атрымлівала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сезоне 1990/91. Клуб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышу Суперкубка Італіі. Іх самы вялікі еўрапейскі поспех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1992 годзе, дзе саступілі іспанскай «Барселоне» з лікам 1:0 пасля дадатковага часу.

Узімку 2002 года, калі «Сампдорыя» была на мяжы знікнення, уладальнікам клуба стаў прадпрымальнік Рыкарда Гаронэ. Яму ўдалося вярнуць каманду ў еўракубкі.

Па выніках сезона 2010/11 каманда заняла 18-ы радок турнірнай табліцы і выбыла з Серыі A, аднак ужо праз год вярнулася ў элітны дывізіён, дзе гуляла да 2023 года.

Найлепшымі ігракамі ў гісторыі клуба лічацца нападнікі Джанлука Віялі і Раберта Манчыні, паўабаронца Аціліа Ламбарда і брамнік Джанлука Пальюка.

Гімнастычны клуб «Самп’ердарэнезэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю футбольную секцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клуб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клуб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваны італьянскай федэрацыяй футбола, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтвах, якія былі арганізаваны італьянскай гімнастычнай федэрацыяй. Клуб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак ігракі не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 года, калі яны нанеслі паражэнне сваім мясцовым канкурэнтам — клубу «Джэноа» — з лікам 3:1.

Клуб не паказваў значных поспехаў, толькі ў сезоне 1910/11 ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клубы, як «Ювентус», «Інтэрнацыянале» і «Джэноа» ў розыгрышу свайго рэгіёна.

Пасля Першай сусветнай вайны, «Самп’ердарэнезэ», нарэшце, пачаў выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клуб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнезэ» і «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу і згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Сербія Бр Філіп Станкавіч 2002
3 Італія Аб Антоніа Барэка 1995
4 Англія ПА Раналду Віейра 1998
5 Нарвегія ПА Крыстафер Аскільдсен 2001
6 Італія ПА Сімонэ Панада 2002
7 Італія Нап Себасцьяна Эспазіта 2002
8 Італія ПА Матэа Рычы 1994
9 Італія Нап Мануэль Дэ Лука 1998
10 Італія ПА Валерыа Верэ 1994
11 Іспанія Нап Эстаніс Педрола 2003
13 Італія Аб Андрэа Конці 1994
14 Швейцарыя ПА Пайтым Касамі 1992
15 Фінляндыя Аб Арту Лёцёнен 2004
16 Італія Нап Фабіа Барыні 1991
Паз. Імя Нар.
19 Уругвай Нап Агусцін Альварэс 2001
21 Італія Аб Сімонэ Джардана 2001
22 Італія Бр Нікола Равалья 1988
23 Італія Аб Фабіа Дэпаолі 1997
25 Італія Аб Алекс Ферары 1994
28 Іспанія ПА Жэрар Епес 2002
29 Італія Аб Нікола Муру 1994
32 Італія ПА Стэфана Джырэлі 2001
33 Уругвай Аб Факунда Гансалес 2003
35 Экватарыяльная Гвінея Аб Уга Байла 2005
40 Славенія Аб Петар Стаянавіч 1995
55 Гамбія ПА Эбрыма Дарбо 2001
80 Італія ПА Леанарда Бенедэці 2000
87 Італія Аб Даніэле Гілардзі 2003
  1. Transfermarkt — 2000. Праверана 9 сакавіка 2019.
  2. а б в Transfermarkt — 2000. Праверана 11 сакавіка 2019.
  3. а б в Transfermarkt — 2000. Праверана 14 сакавіка 2019.
  4. «www.genoacfc.it».